Навіны з жыцця нашай парафіі і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
1.09.2014 г. пройдзе матч на Алімпійскім стадыёне ў Рыме з удзелам цяперашніх і былых футбольных зорак, аб якім актыўна паведамлялі раней сродкі масавай інфармацыі. На полі з’явяцца Ліянэль Месі, Джанлуіджы Буфон, Зінэдзін Зідан, Хаўер Дзанэці, Раберта Баджо, Андрэа Пірла, Юта Нагатома і Самуэль Это’О, у якасці прадстаўнікоў розных рэлігій.
“Тыя, хто ведае Езуса, хто сустрэў Яго асабіста, становяцца зачараванымі Ім, агорнутымі вялікай дабрынёй, бязмежнай праўдай, найвялікшай прыгажосцю, і ўсё гэта ў вялікай пакоры і прастаце”, - заўважыў Папа Францішак 27 ліпеня 2014 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі”. Пантыфік звярнуў увагу на прыпавесці Хрыста пра Божае Валадарства.
20 ліпеня пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, Пантыфік адзначыў, што “з заклапочанасцю” ўспрыняў навіны, якія прыходзяць з хрысціянскіх супольнасцяў у іракскім Масуле і іншых частак Блізкага Усходу.
13 ліпеня мы атрымалі вусны адказ ад Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб тым, што было разгледжана пытанне аб неабходнасці стварэння асобнага літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай.
Як паведамлялася раней, нядаўна з аблвыканкаму мы атрымалі ліст аб тым, што ўжо прынята рашэнне аб урэгуляванні юрыдычнага статусу нашай парафіяльнай супольнасці.
Прапануем Вашай увазе тэкставы запіс гаміліі Апостальскага Нунцыя ў РБ, якая была прамоўлена падчас святой Імшы апоўначы падчас урачыстасцей ў Будславе.
З Божай дапамогай мы распачалі працы, звязаныя з заменай даху ў нашай будучай капліцы (у маі бягучага года быў набыты земельны надзел, які сумежыць з тэрыторыяй, на якой размяшчаецца парафіяльны дом).
Канешне, будаваць у наш час нялёгка… Тым не менш, дзякуючы руплівасці вернікаў, а таксама ахвярнасці людзей добрай волі мы распачалі рамонты будынка, які ў будучыні мае стаць нашай парафіяльнай святыняй.
У прыватнасці, нам удалося ўжо замяніць вокны на шклопакеты. Асаблівая ўдзячнасць Яўгену Каралькову і яго сябрам!
І вось цяпер прыйшоў час на дах – і хоць ён быў, можна сказаць, неаварыйны – тым не менш было прынята кс. Андрэем і касцёльным камітэтам на чале з Мар’янам Эдуардавічам поўнасцю замяніць дах, каб будынак асабліва ўнутры меў выгляд сапраўднага храма.
Як адбываліся і працягваюцца працы – запрашаем пазнаёміцца :) І канешне, шчырая падзяка ўсім, хто нам дапамагае!
https://www.kasciol.by/index.php/ru/naviny?start=306#sigProGalleria56ae5e3909