За катэхізацыю, за пастаяннае выхаванне веры адказвае ўся хрысціянская супольнасць з улікам асаблівай адказнасці кожнага яе члена, а таксама таго, каго катэхізуюць (Статуты, 399).
Парафія - гэта найболыш значнае месца, дзе фармуецца і жыве хрысціянская супольнасць так, што становіцца арганізаваным Божым людам, адкрытым на паслугу слова, якая адначасова з’яўляецца навучаннем, выхаваннем і жывым досведам.
Таму няма нічога дзіўнага, што амаль ў кожнай каталіцкай парафіі арганізуюцца шматлікія разнастайныя спатканні, якія, без сумненняў, дапамагаюць узрастаць у веры кожнаму, хто гэтага жадае.
Нажаль, на сённяшні дзень тзв. “Нядзельная школа” у горацкай парафіі знаходзіцца на стадыі арганізацыі.
З Божай дапамогай у 2016 годзе хочам распачаць катэхетычныя заняткі для дзяцей.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да душпастыра парафіі (+37529 880 99 19 – кс. Андрэй)