На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü у панядзелак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
ü у чацвер – святой Імшы ў капліцы не будзе
ü у аўторак, суботу - святая Імша ў 10.00
ü у нядзелю – святая Імша ў 16.00
у літургіі успамінаем:
ü 4 жніўня (панядзелак) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара. Св. Ян, сын убогіх вяскоўцаў, нарадзіўся ў Дардзілле, каля Ліону ў 1786 г. З малодшага ўзросту адзначаўся пабожнасцю. Пераадолеўшы шмат перашкод атрымаў дар святарства ў 1815 г. Праз некаторы час стаў пробашчам у Арс. З’яўляецца нябесным заступнікам пробашчаў.
ü 6 жніўня (серада) – свята Перамянення Пана.
ü 8 жніўня (пятніца) – успамін св. Дамініка. Нарадзіўся каля 1170 г. у Іспаніі. Атрымаў святарства і стаў канонікам ў Осма. Заснаваў закон прапаведніцкі, апіраючыйся на рэгулу св. Аўгыстына. Закон, зацверджаны ў 1216 г. папай Ганорыям ІІІ, прычыніўся, разам з францысканамі, да адраджэння сярэднявечнага Касцёла. На працягу астатніх 5 год перад смерцю св. Дамінік працаваў як прапаведнік ў Францыі, Іспаніі і Італіі. Памёр у Балоніі 6 жніўня 1221 г. і там пахаваны.
ü 9 жніўня (субота) – успамін св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы. Эдыта Штайн, наймалодшая з 11 дзяцей глыбока веруючай яўрэйскай сям’і, нарадзілася 12 кастрычніка 1891г. У 1911 г. разпачала універсітэтскае навучанне ва Врацлаве. Пад час першай святовай вайны працавала аддана ў шпітале. У 1922 г.прыняла хрост і сакрамант бежмавання. Маючы 42 гады уступіла ў ордэн Кармэлю ў калоніі і атрымала імя Тэрэзы Бенедыкты ад Крыжа. Памерла ў газавай камеры 9 жніўня 1942 г. у Асвенціме.
Першы чацвер месяца – малітва аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
Молімся аб міры на Украіне. Будзем салідарнымі з нашым братнім украінскім народам.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)