^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 05 Июль 2014 23:26

Пастырскія аб’явы на 06.07.2014

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

XIV Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

vу панядзелак, аўторак, сераду, чацвер - святая Імша ў 18.00

vу пятніцу, суботу – святая Імша у 10.00

vу нядзелю – святая Імша ў 16.00

 

у літургіі успамінаем:

v11 ліпеня (пятніца) свята св. Бэнэдыкта, Апекуна Еўропы. Святы Бэнэдыкт нарадзіўся каля 480 года. Атрымліваў адукацыю ў Рыме, але, ідучы за голасам ласкі, аддаўся пустэльнаму вобразу жыцця, прысвечанаму малітве і аскезе. Калі да Яго пачалі імкнуцца вучні, заклаў у аколіцы 12 кляштараў. Потым пера-ехаў у Монтэ-Касіна, дзе заклаў абацтва і напісаў рэгулу, якая хутка распаўсюдзілася ўва ўсёй Еўропе. Памёр у сваім кляштары 21 сакавіка 547 года.  У 1964 годзе папа Павел VI абвясціў святога Бэнэдыкта апекуном Еўропы.

 

З Божай дапамогай мы распачалі рамонт даху ў будучай  парафіяльнай капліцы. Шчырае дзякуй для кожнага, хто ў гэтыя дні прыняў удзел у сумеснай працы! Просім аб далейшай дапамозе, перад усім малітоўнай, каб клапатліва скончыць запланаваныя працы.

 

Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, Ушацкая парафія св. Лаўрэна, парафія св. Антонія ў Слуцку, св. Барбары ў Замосці, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2394 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:37

Наведвальнікі

6659686
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
388
475
1661
6651081
12820
24484
6659686
Your IP: 216.73.216.80
Server Time: 2025-10-16 17:56:04
Счетчик joomla