Навіны з жыцця нашай парафіі і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
Адвэнт азначае святкаванне праўды пра Бога, адкрыццё Бога ў Хрысце, з дапамогай якога ўсё стварэнне можа прымірыцца з Богам. Гэта - працэс, у якім мы цяпер прымаем удзел і завяршэнне якога мы чакаем з нецярплівасцю. Чытанне з Бібліі ў дні Адвэнту яшчэ раз падкрэсліваюць важнасць другога прыйсця Хрыста, адкрые тэмы аб адказнасці за нашую вернасць Яму, аб судзе над грахом і аб надзеі на вечнае жыццё.
У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, згодна з рашэннем Папы Францішка, у Паўсюдным Касцёле распачнецца Год манаскага жыцця. Ён будзе працягвацца з 30 лістапада 2014 г. да 2 лютага 2016 г.
Сёння ў нашай парафіі яшчэ адна вельмі важная навіна – у сям’і Матвеевых, Настассі і Максіма, нарадзілася першае дзіцё – дзяўчынка!
Сёння, 20 лістапада, ва ўспамін св. Рафала Каліноўскага, свой дзень нараджэння адзначае наш парафіянін Станіслаў Петкевіч.
Любоў Бога і бліжняга — гэта агонь, што ачышчае і выпрабоўвае кожнага чалавека, які ўсім сваім жыццём прагне адказаць на дар паклікання. 20 лістапада Касцёл ушаноўвае св. Рафала Каліноўскага, які быў непасрэдным чынам звязаны з нашым горадам.
«Касцёл з’яўляецца знакам і прадвеснікам новага чалавецтва, калі жыве і распаўсюджвае сваім сведчаннем Евангелле, пасланне надзеі і прымірэння паміж усімі людзьмі», — адзначыў Папа Францішак у разважанни перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 9 лістапада.