^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Вторник, 02 Май 2017 22:44

Парафіяльная святыня

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

«Святымі мясцінамі з'яўляюцца тыя, якія праз асвячэнне або благаславенне, выкананае паводле прадпісанняў літургічных кніг, прызначаюцца для Божага культу або для пахавання вернікаў»

Статуты 1112

 

Каталіцкія храмы ў Беларусі традыцыйна называюцца касцёламі (ад лацінскага castellum невялікая камяніца). Святыня падзяляецца на тры традыцыйныя для хрысціянскага храма часткі: бабінец (прытвор, нартэкс), цэнтральную частку і прэзбітэрый (алтарную частку).

 

Першы каталіцкі храм у Горках быў пабудаваны ў XVI ст. Ліквідаваны ў 1866 г. пасля паўстання Кастуся Каліноўскага.

 

Калі ў 2006 г. распачалося аднаўленне Горацкай парафіі, багаслужэнні адбываліся ў прыватных дамах вернікаў.

 

У 2009 г. а. Юрый Находка, кармеліт, набыў будынак па адрасе: завулак Валадарскага 10, у якім была арганізавана часовая капліца.

 

DSC 1096

 

У 2014 г. пры падтрымцы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Kirche in Not парафіяльнай супольнасцю быў набыты закінуты будынак, сумежны з парафіяльным домам.

 

3

 

У 2014-2015 гг. былі праведзеныя некаторыя рамонтныя працы.

 

19 верасня 2015 г. будынак будучай капліцы быў асвечаны біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB.

 

У 2016 г. - распачалася працэдура па афармленні будынка як культавай пабудовы – м.інш.рашэннем Горацкага райвыканкама будынак быў пераведзены ў нежылы фонд, падрыхтавана неабходная праектная дакументацыя.

 

На сённяшні дзень парафія пры дапамозе людзей добрай волі працягвае рамонтныя працы па прыстасаванні будынка ў якасці парафіяльнай святыні.

 

Выгляд нашай парафіяльнай святыні пасля завяршэння ўсіх прац плануецца такі:

 

10001

 

Прочитано 4687 раз Последнее изменение Вторник, 02 Май 2017 23:16