Як паведамляецца ў ватыканскім бюлетэні, ідэя з’явілася ў красавіку 2013 г., калі Папа Францішак сустрэўся з нацыянальнымі зборнымі Італіі і Аргентыны, што гулялі таварыскі матч, сродкі ад якога пайшлі на дабрачынныя мэты. Менавіта тады Пантыфік падзяліўся з былым аргентынскім абаронцам Хаўерам Дзанэці ідэяй арганізаваць матч з прадстаўнікамі розных рэлігій, мэтай якога стала б падтрыманне паслання братэрства, якое нясе спорт.
Квіткі на вераснёўскі футбольны матч будуць даступныя з 25 ліпеня, а атрыманыя сродкі выкарыстаюць на звязаны з Папскай акадэміяй навук вучэбны цэнтр «Scholas Occurrentes» і дабрачынны фонд, заснаваны Хаўерам Дзанэці і яго жонкай. Не выключаецца, што Папа Францішак асабіста будзе прысутнічаць на стадыёне.
Крыніца: www.catholic.by