На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
vу панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, суботу - святая Імша ў 18.00
vу пятніцу, суботу – святая Імша у 10.00
vу нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00
у літургіі успамінаем:
v2 ліпеня (серада) Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
v3 ліпеня (чацвер) Свята св. Тамаша
Святы Тамаш, празваны Дыдым (блізня), да паклікання ў супольнасць апосталаў быў рыбаком у Галілеі. Калі Езус у дзень уваскрасення з’явіўся апосталам, Тамаша сярод іх не было. Тамаш спачатку не паверыў у змёртвыхпаўстанне, а таму яго часта называюць «няверуючы Тамаш».
Пасля ўнебаўзяцця Хрыста апостал накіраваўся на місію ў Персію і Індыю, дзе, паводле падання, сустрэўся з трыма каралямі, ахрысціў іх і прызначыў біскупамі. Каля 72 г. прыняў мучаніцкую смерць у Індыі: быў забіты паганамі мячом або дзідаю. Лічыцца апекуном горада Рыгі, а таксама архітэктараў, будаўнікоў і геолагаў. Яго заступніцтва просяць, молячыся за шчаслівае сужэнства.
у панядзелак, 30 чэрвеня, запрашаем мужчын на сумесную працу каля будучай капліцы – трэба зняць кастрыцу з даху.
пасля святой Імшы на гэтым тыдні прыпадаюць – першы чацвер, пятніца і субота месяца – падчас, якіх мы молімся. У чацверг – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Пятніца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Субота – дзень малітваў праз Найсвяцейшую Дзеву Марыю.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)