РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак – святой Імшы не будзе;
- у аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 13 лістапада – святая Імша ў 10.00 і 16.00.
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 9 лістапада – свята Гадавіны пасвячэння Ларэтанскай базілікі
- 10 лістапада – успамін Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- 12 лістапада – свята св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка.
- 7 лістапада – у Бабруйску адбудзецца пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Таксама гэта будзе дзень малітвы за спачылае духавенства Магілёўшчыны (паводле невялікай традыцыі, якая ўжо існуе некалькі гадоў – святары ў Актаве Ўсіх Святых збіраюцца разам, каб маліцца ў гэтай інтэнцыі). У нас малітва за ўсіх памерлых душпастыраў Горацкай парафіі і навакольных тэрыторый адбудзецца 8 лістапада. Шчыра запрашаем прыняць удзел.
- Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
- У суботу, 12 лістапада, плануецца спатканне моладзі. Пачатак – святой Імшой а 10.00
- Нагадваем абІніцыятыве “Ружанцовай Круцыяты” – асаблівай малітвы ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
- Молімся за дыякана Дзяніса Бразінскага, якія рыхтуецца да прыняцця святарскіх пасвячэнняў. Пасвячэнні адбудуцца 12 лістапада ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія).
- 13 лістапада а 11 гадзіне ў магілёўскай катэдры адбудзецца Імша падзякі за Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці і закрыццё Святых Дзвярэй як Брамы Божай Міласэрнасці, а таксама адкрыццё памятнага знака Года Міласэрнасці.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!