Вайна...Як жудасна гучыць гэта слова...
Калісці мы вывучалі войны на лекцыях па гісторыі, глядзелі навіны пра войны і ўзброеныя канфлікты дзесці вельмі далёка ад нас...
Сёння вайна зусім побач...
У дзяцінстве і ў юнацкія гады я быў моцна перакананы, што на нашых землях ніколі не паўторыцца тое, што было ў саракавыя гады мінулага стагоддзя, што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі і не паўтараць жудасныя памылкі...
Сёння мы зноў пачулі гэта жудаснае слова - вайна. І гэта не дзесьці далёка, але сусім побач. Нашы братнія народы адначасова пачулі гэту навіну - вайна...
Ёсць шмат пытанняў - чаму так сталася, навошта і г.д. Калісьці на гэта будуць дадзены адказы, яны будуць розныя і не абавязкова праўдзівыя (нажаль, такое даволі часта здараецца)...
Але галоўнае пытанне - што мы можам зрабіць сёння?
Напэўна гэта салідарная малітва людзей розных канфесій, нацыянальнасцяў і поглядаў. Нас павінна аб'яднаць малітва аб спакоі ва Ўкраіне і ва ўсім свеце. Давайце будзем маліцца і падтрымліваць адно аднаго. Нам трэба прайсці праз розныя выпрабаванні, каб зразумець пэўныя рэчы, умець цаніць тое, што мы маем, за што змагаемся, што імкнёмся захаваць...
Яскрава і моцна, на мой погляд, акрэсліў гэту вайну Высокадастойны Уладыка Ануфрый, які ўзначальвае Украінскую Праваслаўную Царкву Маскоўскага патрыярхата, сказаўшы, што гэта вайна нагадвае біблейскую гісторыю Каіна, які з прычыны зайздрасці забіў свайго брата Авеля...
Заклікаю да малітвы аб супакоі... Гэта тая сіла, якая пераможа любое зло!!!! Мы разам
Біскуп Юрый Касабуцкі
https://www.facebook.com/profile.php?id=100055793861080