РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 20 лістапада – святая Імша ў 16.00.
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 16 лістапада – успамін НПМ Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай)
- 17 лістапада – успамін св. Альжбеты Венгерскай.
- 20 лістапада – урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету.
- У наступную нядзелю – асаблівая малітва за духоўныя семінарыі і канешне ж іх навучэнцаў – будучых святароў. Збор ахвяраванняў будзе прызначаны па патрэбы менавіта гэтых каталіцкіх навучальных устаноў. Хто пажадаў бы ахвяраваць нейкія прадукты (бульбу, закаткі і інш.) – калі ласка, звяртаемся да святара. Ужо цяпер выказваем вялікае “Дзякуй” кожнаму за дар сэрца!
- Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
- У мінулую суботу, 12 лістапада, адбылося невялікае спатканне моладзі. Хацелася б, каб такія сустрэчы сталі рэгулярнымі.
- “Ружанцовая Круцыята” – асаблівая малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
- Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ля нашай капліцы.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!