РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак – святая Імша ў 9.00
у чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
у суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю – 28 лютага – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
1.Распачалі час Вялікага Посту – асаблівы час падрыхтоўкі да самага галоўнага свята для усіх хрысціян – урачыстасці Пасхі Хрыстовай. Запрашаем да супольнай малітвы, а таксама практыкавання добрых учынкаў міласэрнасці, паводле закліку Збаўцы “Што зробіце аднаму з гэтых найменшых, Мне зробіце…”
Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах.
2.Запрашаем далучыцца да акцыі “Малітва за Беларусь”, - штодзённа а 21-ай гадзіне духоўна злучацца ў малітве ў інтэнцыі нашай Айчыны.
3.на пачатак Вялікага Посту прапаную разважанні Генеральнага Вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага, а таксама біскупа Аляксандра Яшэўскага, біскупскага вікарыя для Магілёва і Магілёўскай вобласці.
4.23 лютага – у Магілёве – пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў.
5.у аўторак і сераду – святой Імшы не будзе.
6.у пятніцу – разважанне Крыжовага Шляху.
7.Малітоўная інтэнцыя Папы Рымскага на люты 2021 года: паўсюдная: гвалт у адносінах да жанчын. Молімся за жанчын, якія сталі ахвярамі гвалту, каб іх абараняла грамадства і каб іх цярпенні былі заўважаны і пачуты.
8.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня, а таксама за дапамогу ў падрыхтоўцы дэкарацый на Вялікі Пост.
9.Шчыры дзякуй за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.