РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, сераду, чацвер,– святая Імша ў 18.00
- у аўторак – святая Імша ў 10.00 і 18.00
- у пятніцу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 6 лістапада – святая Імша ў 10.00 і 16.00.
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 1 лістапада – урачыстасць Ўсіх Святых.
- 2 лістапада – успамін Усіх памерлых вернікаў.
- 4 лістапада – успамін св. Караля Барамея.
- 1 лістапада – абавязковая ўрачыстасць Усіх Святых. Святая Імша вечарам – складковая, у інтэнцыях нашых сем’яў, блізкіх, знаёмых. Будзем прасіць Міласэрнага Бога аб Яго благаслаўленні, неабходных ласках, здароўі душы і цела.
- 2 лістапада – успамін Усіх памерлых вернікаў. Асаблівая малітва за памерлых, якая будзе працягвацца да 8 лістапада.
- Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
- 3-4 лістапада плануецца, што ў нас будуць госці – моладзь з Бабруйска, якая захацела, так як і ў мінулым годзе, менавіта ў нашай супольнасці перажыць невялікія духоўныя практыкаванні. Шчыра запрашаем далучыцца да сумеснай малітвы.
- Ініцыятыва “Ружанцовай Круцыяты” – у інтэнцыі ““Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
- Молімся за дыякана Паўла Трона і дыякана Дзяніса Бразінскага, якія рыхтуюцца да прыняцця святарскіх пасвячэнняў, а таксама за семінарыста Аляксея Пілевіча, які хутка прыме пасвячэнне дыяканату.
- 13 лістапада а 11 гадзіне ў магілёўскай катэдры адбудзецца Імша падзякі за Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці і закрыццё Святых Дзвярэй як Брамы Божай Міласэрнасці, а таксама адкрыццё памятнага знака Года Міласэрнасці.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!