Запрашаем Вас далучыцца да супольнай малітвы аб развіцці Каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі.
Такой магчымасцю з’яўляецца тзв. “Ружанцовая круцыята” – сумесная малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”.
Умовы ўдзелу: прыняцця абавязку штодзённай малітвы прынамсьці 1 таямніцай Ружанца (гэтую інтэнцыю можна дадаваць да іншых інтэнцый, калі молімся ружанцовай малітвай, нп. за бацькоў, за памерлых ігд.); падпісанне адпаведнай Дэкларацыі аб гэтым.
„Ружанцовая малітва з’яўляецца вялікай дапамогай для чалавека нашага часу, бо яна спакой і зацяроджанасць; Можна сказаць, што яна ўводзіць нашае жыццё ў Божыя таямніцы і скіроўвае Бога да нашага жыцця”.
Ян Павел ІІ
Ад 30 кастрычніка магчымасць далучыцца да супольнай малітоўнай ініцыятывы будзе таксама і ў нашай супольнасці. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
Няхай Міласэрны Госпад нам у гэтым благаславіць!
кс. Андрэй