Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere – зноў збіраць). Іншая назва – духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Мэта рэкалекцый – паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця.
ПРАГРАМА РЭКАЛЕКЦЫЙ:
Серада, 7 снежня
17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, магчымасць споведзі
18.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай, малітва да Маці Божай Бялыніцкай
Чацвер, 8 снежня
7.00 – Раратняя святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ!!!