Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere – зноў збіраць). Іншая назва – духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. Мэта рэкалекцый – паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі. Рэкалекцыі бываюць адкрытыя (для ўсіх ахвотных) і закрытыя (у кляштарах і спецыяльных рэкалекцыйных цэнтрах, калі ўдзельнікі цалкам пакідаюць свае штодзённыя заняткі і ў маўчанні засяроджваюцца над малітваю і разважаннем). У перыяд Адвэнту і Вялікага посту Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў прыняць удзел, прынамсі, у адкрытых рэкалекцыях.
Праграма рэкалекцый
29 сакавіка
17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту,
магчымасць споведзі
18.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай,
малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай
30 сакавіка
17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту,
магчымасць споведзі
18.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай,
малітва аб пакліканнях
Шчыра запрашаем!!!