^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 04 Апрель 2020 16:49

Пастырскія аб’явы на 05.04.2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

Пальмовая Нядзеля

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

- у панядзялак,  – святая Імша ў 18.00

- у аўтора, сераду – святая Імша ў 10.00

- у чацвер – Імша Вячэры Пана – 19.00

- у пятніцу – Літургія Мукі Пана – 19.00

- у суботу – Пасхальная Вігілія – 21.00

- у нядзелю –  12 красавіка – Нядзеля Уваскрасення Пана  – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

 

1.9 красавіка распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум - асаблівы час. «Пасхальны Трыдуум Мукі і Уваскрасення Пана пачынаецца з вечаровай Імшы Вячэры Пана, мае свой цэнтр ў Пасхальнай вігіліі і завяршаецца Нешпарамі нядзелі Уваскрасення».

Вялікі чацвер – 9 красавіка – Імша Вячэры Пана – 19.00

Успамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры. У гэты дзень мы таксама закліканы памаліцца за ўсіх святароў.

Вялікая пятніца Мукі Пана – Літургія Мукі Пана – 19.00

Дзень сціслага посту. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа.

Вялікая субота Пасхальная Вігілія Пасхальная Вігілія – 21.00

У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.

У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.

Нядзеля Уваскрасення Пана – святая Імша ў 8.00 і 16.00

 

2.Час Вялікага Посту – час падрыхоўкі да Пасхі. Прыпамінаем аб тым, што касцёльныя наказы заахвочваюць нас да паяднання з Богам у гэты святы час, які наступае: “Прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць св. Камунію”.  Магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння ёсць заўсёды за 30 хвілін перад Імшой. У чацвер, пятніцу, а таксама суботу – касцёл будзе адчынены ад 10.00 і будзе магчымасць прыступіць да споведзі.

3.Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога,таму Канферэнцыя Біскупаў запрашае ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу.Біскупы заклікаюць кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы.

 

4.Выслухаем уважліва зварот да нас арцыбіскупа Тадэвуша.

 

5. на нашай парафіяльнай старонцы www.kasciol.by ёсць магчымасць глядзець трансляцыі святых Імшаў онлайн паводле раскладу.

 

6.Падрыхтоўка капліцы да велікодных святаў – у сераду. Пачатак – а 10.00.

 

7.адносна асвячэння велікоднай ежы – просьба для асвячэння вады прыносіць невялікіх начыннях, герметычна зачыненых (нп. можна набыць невялікую бутэлечку вады адмыслова для гэтай мэты).

 

8.Збор ахвяраванняў сёння прызначаны на патрэбы духоўнай семінарыі ў Гродне.

 

9.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня.

 

10.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

 

Прочитано 735 раз Последнее изменение Воскресенье, 05 Апрель 2020 18:49

Наведвальнікі

6525788
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
334
245
334
6522999
6431
44125
6525788
Your IP: 18.97.9.168
Server Time: 2025-01-19 17:29:10
Счетчик joomla