^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 04 Апрель 2020 16:53

Камунікат Арцыбіскупа Тадэвуша ад 03.04.2020

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Камунікат Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

Паважаныя святары і кансэкраваныя асобы! Дарагія браты і сёстры!

 

У сувязі з выкліканай пандэміяй каронавірусу і складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі ў дапаўненне да раней выдадзеных распараджэнняў адносна святкавання Пальмовай Нядзелі і Пасхальнага Трыдуума паведамляю наступнае:

  1. Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць набажэнствы Пасхальнага Трыдуума з Мінскай Архікатэдры ў Вялікі Чацвер і ў Вялікую Пятніцу а 19 гадзіне на канале “Беларусь-3”, у Пасхальную Вігілію ў 21.45 на канале “Беларусь-1”. Таксама можна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях праз афіцыйны сайт Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі www.catholic.by, а таксама праз трансляцыі, арганізаваныя асобнымі парафіямі.
  2. Там, дзе ёсць такая магчымасць, прашу святароў арганізаваць набажэнствы Пальмовай Нядзелі і Пасхальнага Трыдуума звонку касцёлаў і цэлебраваць іх па найбольш кароткай форме, на якія дазваляюць літургічныя прадпісанні.   
  3. Паводле старажытнай хрысціянскай традыцыі касцёльны звон заклікаў людзей да малітвы. Прашу аднавіць гэту традыцыю і ў касцёлах, дзе ёсць званы, званіць у іх а 12 гадзіне і заахвоціць людзей да малітвы “Анёл Панскі” (а ў велікодны перыяд – “Валадарка неба”) або іншай малітвы да Маці Божай ў інтэнцыі спынення пандэміі.
  4. Святая Імша Хрызма адбудзецца у Вялікі Чацвер, 
    9 красавіка 2020 года ў Мінскай Катэдры а 10 гадзіне, у Магілёўскай Катэдры – а 11 гадзіне. Удзел ў гэтых Імшах прымаюць толькі дэканы, а таксама святары, якія пажадаюць.  Святары, якія не будуць прымаць удзелу ў Імшы асвячэння алеяў, праз online трансляцыю на партале catholic.by могуць малітоўна яднацца з тымі, хто цэлебруе Эўхарыстыю ў Мінскай катэдры, каб такім чынам выказаць міжсвятарскую салідарнасць прэзбітэрата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з біскупам і аднавіць святарскія абяцанні.  
  5. Звяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэння, з просьбай у гэтыя складаныя дні скарыстацца з дыспенсы, дадзенай раней,  заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага Тыдня праз сродкі масавай камунікацыі.

Дзякуючы за зразуменне, заклікаю не паддавацца паніцы і разам са святым Апосталам Паўлам даверыць сябе збаўчай ласцы Хрыста: “Цешцеся надзеяй, ва ўціску будзьце церпялівыя, у малітве – трывалыя” (Рым 12,12).

Усведамляючы выкліканыя пандэміяй каранавірусу складанасці як у асабістым і грамадскім жыцці, так і ў рэлігійнай практыцы, ўсіх вернікаў даручаю апецы Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, і святога Роха, апекуна ад заразных хваробаў, з надзеяй на іх заступніцтва перад Богам у прадухіленні гэтай хваробы і ад усяго сэрца благаслаўляю

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

 

 

Мінск, 3 красавіка 2020 г.

 

Прочитано 498 раз Последнее изменение Суббота, 04 Апрель 2020 16:56

Наведвальнікі

6406444
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1062
1482
1062
6394221
19734
44269
6406444
Your IP: 35.173.48.18
Server Time: 2024-10-13 19:06:07
Счетчик joomla