Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, наведаць горацкую зямлю і разам праславіць Бога прыехалі святары і вернікі з розных парафій Магілёўшчыны, а таксама госці з Мінску, Оршы, Віцебску і іншых мясцін.
Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. У гаміліі біскуп звярнуў увагу на словы Багародзіцы, якія можам заўважыць у Святым Пісанні, і заахвоціў, каб менавіта з дапамогаю гэтых слоў, просячы заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, развіваць сваё духоўнае жыццё, няглядзячы на розныя праблемы і цяжкасці.
На заканчэнне святой Імшы ўсе разам папрасілі заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе над Магілёўскай зямлёй, аб адраджэнні веры і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Хрыстоваму Крыжу.
Працягам святкавання стаў сумесны пачастунак, а таксама знаёмства са станам рамонтных прац па прыстасаванні будынка горацкай каталіцкай святыні, а таксама паступовым добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.
Фотарэпартаж: Аляксандр Храмко, www.horki.info
https://www.kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/370-svyata-parafii-2019#sigProGalleriae4365cf82b