РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, сераду – святая Імша ў 18.00
- у аўторак, чацвер – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00
у літургіі:
23.09.2019 – панядзелак – успамін св. Піо, святара
27.09.2019 – пятніца – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара
- У месяцы верасні молімся праз заступніцтва св. Міхала Арханёла, Апекуна Беларусі.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
- У наступную нядзелю, 29 верасня, у Магілёве распачнецца перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла, Апекуна Беларусі. Спадзяюся, што ў бліжэйшую нядзелю з’явіцца больш падрабязная інфармацыя аб падзеі.
- На мінулым тыдні да вечнасці адышоў тата кс. Уладзіслава Лазара, пробашча парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Камені (Валожынскі дэканат). Вечны адпачынак дай яму, Пане…
- Сёння, 22 верасня, а 12.00 у Шклове – 20-годдзе аднаўлення каталіцкай святыні.
Кс. Аляксандр сардэчна запрашае на сумеснае святкаванне. - З 23 па 26 верасня ў пасёлку Ляскоўка, што пад Мінскам, пройдуць рэкалекцыі для святароў. Духоўныя практыкаванні для духавенства правядзе а. Арыюш Малыска OFMCap. Молімся, каб святары плённа перажылі гэты час.
- Прыпамінаю аб тым, што ў інтэрнеце дзейнічае «Радыё Марыя» Беларусь (старонка www.radiomaria.by). Слухаць радыё можна на сайце, а таксама пра дадатак для мабільных прыладаў. У праграме – інфармаванне парафіян аб жыцці касцёла і дапамога ім у штодзённай малітве праз Літургію і разважанне над Божым Словам.
- Дзякуй за клопат аб чысціні святыні, за іншую дапамогу ў розных справах.
- Вялікі дзякуй за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!