^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Вторник, 17 Октябрь 2017 21:01

Пастырскія аб’явы на 15 кастрычніка 2017

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ХХVІІІ Звычайная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, – святой Імшы ў капліцы не будзе
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у нядзелю – 22 кастрычніка – ХХІХ Звычайная Нядзеля – святая Імша ў 16.00
  1. У літургіі:

    17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

    18 кастрычніка – свята св. Лукі, Евангеліста

  2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
  3. месяц кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы. У буднія дні ружанец у капліцы – пасля святой Імшы а ў нядзелю – а 15.30 (за поўгадзіны перад святой Імшой а 16.00).
  4. 20 кастрычніка – гадавіна біскупскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
  5. 25 кастрычніка ў нашай парафіі адбудзецца спатканне духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў.
  6. Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме. Вітай Марыя…
  7. Распачаўся новы навучальны год – час паглыблення нашых ведаў і здольнасцяў, пазнання новага. У гэтым годзе хочам распачаць заняткі для дзетак перад прыняццем І Святой Камуніі – першае спатканне плануецца 22 кастрычніка, пасля святой Імшы а 16.00.
  8. Дзякую за дар супольнай малітвы. Дзякую  за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а таксама за складзеныя ахвяраванні на тыя працы, якія неабходна яшчэ зрабіць. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!

 

Прочитано 1527 раз

Наведвальнікі

6582770
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
67
124
887
6579369
3401
9770
6582770
Your IP: 18.97.14.80
Server Time: 2025-06-13 06:34:22
Счетчик joomla