РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 1 кастрычніка – ХХV Звычайная Нядзеля – святая Імша ў 10.00 і 16.00
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем на сумесную малітву, бо ў гэты дзень мы маем магчымасць разам падзякаваць ўсім тым, хто дапамагае нашай супольнасці. Запрашаем да сумеснай малітвы Вяночкам да Божай Міласэрнасці – перад кожнай святой Імшой.
- Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме. Вітай Марыя…
- Дзякуй усім за падрыхтоўку і ўдзел у парафіяльным свяце.
- Распачаўся новы навучальны год – час паглыблення нашых ведаў і здольнасцяў, пазнання новага. У гэтым годзе хочам распачаць заняткі для дзетак перад прыняццем І Святой Камуніі, а таксама паспрабаваць арганізаваць перыядычна Біблійныя спатканні, а таксама невялікія катэхетычныя заняткі для дарослых.
- Набліжаецца месяц кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Дзякую за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а таксама за складзеныя ахвяраванні на тыя працы, якія неабходна яшчэ зрабіць. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!