РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, аўторак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у чацвер – Раратняя святая Імша – 7.00 і вечарам ў 18.00
- у суботу – святая Імша у 10.00
- у нядзелю – 11 снежня – святая Імша ў 16.00.
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 7 снежня – успамін св. Амброзія
- 8 снежня – урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ
- Адвент – час духоўнага чування, працы над сабой. Запрашаем да ўдзелу ў сумесных малітвах, асабліва Раратняй Святой Імшы.
- 7-8 снежня ў нашай парафіі адбудуцца невялікія духоўныя практыкаванні – адвентававыя рэкалекцыі, якія правядзе для нас кс. Андрэй Далянскі, духоўны айцец Магілёўскага дэканату, душпастыр парафіі Святой Тройцы. Шчыра запрашаем прыняць удзел!
Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere – зноў збіраць). Іншая назва – духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Мэта рэкалекцый – паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця.
- Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
- “Ружанцовая Круцыята” – асаблівая малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
- Айцы-марыяне на перыяд Адвенту падрыхтавалі штодзённыя духоўныя разважанні. Знойдзем іх у прылажэнні “Малітоўнік”, а таксама на сайцеwww.mic-minsk.by
- Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ля нашай капліцы.
- Вялікая падзяка ўсім, хто дапамог падрыхтаваць адвентавы вянок, а таксама прыбіраў на мінулым тыдні капліцу. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!