Перажываем XXVІI Звычайную Нядзелю
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
7 кастрычніка (панядзелак): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай
Звычай ружанцовай малітвы сягае XII стагоддзя. Распаўсюдзілі яго дамінікане. Ружанцовай малітвай прасілі Божай дапамогі, калі Еўропе пагражала нашэсце іслама. Калі 7 кастрычніка 1571 года была атрымана перамога пад Лепантам, папа Пій V устанавіў у гэты дзень свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, каб выразіць падзяку за ацаленне хрысціянства і заахвоціць верных да гарлівасці ў гэтай малітве.
У гэты дзень, як паведамляе catholic.by адбудзецца асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва новага касцёла ў Мінску — будучага санктуарыя Божай Міласэрнасці —ў сталічным мікрараёне Лошыца.
Расклад святых Імшаў і набажэнстваў: акрамя панядзелку, святая Імша будзе штодзённа а 18.00. Пасля святой Імшы – ружанцовае набажэнства.
Ахвяры ў гэтую нядзелюпрызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты. Шчырае дзякуй ўсім за складзеныя ахвяраванні.
Месяц кастрычнік – гэта месяц, у якім мы асаблівым чынам просім заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, разважаючы таямніцы святога Ружанца.Запрашаем у буднія дні, а таксама канешне, у нядзелю - да супольнай малітвы, як у капліцы, так і ў сем’ях. Ружанец у капліцы будзе адбывацца пасля святых Імшаў.
Святая Імша ў наступную нядзелю будзе служыцца як складковая за нашыя сем’і. Калі ласка, вялікая просьба падрыхтаваць карткі з імёнамі і прозвішчамі нашых блізкіх.
Таксама ў наступную нядзелю адбудзецца Марыйны дзень ў нашай архідыяцэзіі, пасля святой Імшы памолімся асаблівай малітвай - актам прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!