РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, пятніцу – святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у сераду – святая Імша ў 10.00 і 18.00
у нядзелю –10 студзеня – святая Імша ў 10.00.
1.у літургіі:
06.01.2020 – серада – урачыстасць Аб’яўлення Пана
2.Ёсць магчымасць яшчэ набыць календары на 2021 год. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаныя на рамонтныя працы ў нашай парафіі.
3.У калядны час – ёсць магчымасць пастырскага наведвання сем’яў (тзв. каляда) – запрашаем святара ў наш дом, каб разам памаліцца, папрасіць Божага благаслаўлення над нашымі сем’ямі, а таксама паразмаўляць.
4.Інтэнцыі Святога Айца на студзень 2021 года – Евангелізацыйная інтэнцыя — чалавечае братэрства: Молімся аб тым, каб Пан Бог даў нам ласку жыць у поўным братэрстве з братамі і сёстрамі, вызнаўцамі іншых рэлігій, молячыся адзін за аднаго, з адкрытасцю для ўсіх.
5.Молімся за арцыбіскупа Тадэвуша, які сёння адзначае 75-годдзе свайго жыцця.
6.у сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай, у чацвер – малітва аб пакліканнях да Божай службы.
7.у наступную нядзелю, 10 студзеня, пасля святой Імшы абудзецца невялікая арганізацыйная сустрэча ў парафіяльным доме, каб абмеркаваць некаторыя бягучыя справы ў парафіі, а таксама запланаваць 2021г.
8.6 студзеня – урачыстасць Аб’яўлення Пана – асвячэнне крэйды, якой будзем пазначаць дзверы нашых дамоў; 10 студзеня – Нядзеля Хросту Пана – благаслаўленне вады.
9. 10 студзеня ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.
10.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
11.Молімся за нашую краіну, за нашую зямлю, за нашае грамадства. Асаблівым чынам молімся за ўсіх зняволеных, ахвяраў гвалту, беззаконня.
12.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!