РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю – 1 сакавіка – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
1. 26 лютага – Папяльцовая Серада – пачатак Вялікага Посту. Распачнём падрыхтоўку да самага галоўнага свята для усіх хрысціян – урачыстасці Пасхі Хрыстовай. Запрашаем да супольнай малітвы, а таксама практыкавання добрых учынкаў міласэрнасці, паводле закліку Збаўцы “Што зробіце аднаму з гэтых найменшых, Мне зробіце…”
Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах.
2. Згодна з рашэннем, прынятым на 75-м Пленарным пасядженні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 28 кастрычніка 2019 года ў Мінску, у Першую нядзелю Вялікага посту 1 сакавіка 2020 года ва ўсіх касцёлах нашай Айчыны цэлебруюцца святыя Імшы перапрашэння Бога за ўсе знявагі, нанесеныя Яго Велічы сынамі і дочкамі нашага народа.
3. Катэхетычнае спатканне для дарослых – у сераду, а 17.00 у парафіяльным доме. Будзем працягваць разважанне над часткамі святой Імшы. Гэтым разам працягнем разважанне над падрыхтоўкай дароў.
4. у пятніцу – разважанне Крыжовага Шляху.
5. у суботу – запрашаем прыняць удзел у падрыхтоўцы святыні на Вялікі Пост.
6. Спадзяюся памятаем, што 12 лютага мы трошкі абмеркавалі тое што сапраўды можам і павінны зрабіць у бягучым годзе. Адным з рашэннеў стала тое, што ў кожную першую нядзелю месяца, ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаюцца на працяг рамонтных прац, якія яшчэ трэба зрабіць. Таксама ёсць магчымасць складаць індывідуальныя ахвяраванні на гэтую мэту – звяртацца да Мар’яна Эдуардавіча, у сакрыстыю.
7. Думаю, многія з нас ведаюць аб тым, наш парафіянін Матвееў Артур, хварэе на дзіцячы цэрэбральны параліч. Мы можам дапамагчы. Запрашаем прыняць удзел у зборы сродкаў, якія дапамогуць у лячэнні і рэабілітацыі Артура. Ахвяраванні можна перадаць непасрэдна Матвеевай Настассі, а таксама ў сакрыстыі. Таксама можна атрымаць інфармацыю аб банкаўскіх рэквізітах дабрачыннага рахунку на гэтую мэту.
8. 17 лютага на 36-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Павел Барысевіч, адміністратар парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат Гродзенскай дыяцэзіі).
9. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня.
10.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.