РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 28 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
- у нядзелю – 28 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
- Перажываем Вялікдзень – самае галоўнае свята для ўсіх хрысціян. Шчырая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у супольнай малітве ў Вялікі Чацвер, Вялікую Пятніцу, і Вялікую Суботу.
- Першыя дні Велікоднага Перыяду – перажываюцца асаблівым чынам – Актава Пасхі. У гэты час у пятніцу – абавязку посту няма. Запрашаем да супольнай малітвы ў гэтыя дні.
- Трывае духоўная падрыхтоўка да Нядзелі Божай Міласэрнасці – штодзённая малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
- 23 красавіка – імяніны ў біскупа Юрыя Касабуцкага, 24 красавіка – імяніны ў а. Ежы Вежхоўскага з Магілёва.
- У бліжэйшую нядзелю – 28 красавіка – парафіяльнае свята ў каталікоў Асіповіч. Таксама ў Магілёве арганізуецца з 2006г. парафія Божай Міласэрнасці. Будзем памятаць аб іх у сваіх малітвах.
- На парафіяльнай старонцы знойдзем фотарэпартажы з Пасхальнага Трыдуума.
- Шчыра ўдзячнасць за падрыхтоўку нашай святыні да святаў, а таксама за дапамогу і салідарнасць у шматлікіх справах.
- Пры выхадзе з капліцы – новыя нумары некаторых каталіцкіх часопісаў, а таксама новы выпуск парафіяльнай брашуры “Эммаус”.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!