РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю – 9 верасня – ХХІІІ Звычайная Нядзеля – святая Імша ў 8.00 і 11.00.
1. у літургіі
3 верасня – успамін св. Грыгорыя Вялікага, Папы і Доктара Касцёла
8 верасня – свята Нараджэння НПМ
2. Сёння асаблівым чынам молімся ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, а таксама настаўнікаў і выхавацеляў – аб Божым благаслаўленні падчас навучальнага года. Можна будзе таксама асвяціць школьныя прылады.
3. Ахвяраванні, якія мы складзём сёння, прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі. Шчырае дзякуй усім за вялікі дар сэрца. У наступную нядзелю – ахвяраванні прызначаюцца на справу арганізацыі нашага парафіяльнага свята.
4. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай, у інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў. Запрашаем, як заўсёды, да супольнай малітвы.
5. 8 верасня – свята Нараджэння НПМ – благаслаўленне зерня на сяўбу.
6. 8-9 верасня – адбудзецца пілігрымка Магілёў-Бялынічы. Больш падрабязная інфармацыя – на дошцы аб’яў пры выхадзе са святыні.
7. 9 верасня – фэст у Бялынічах. Урачыстая святая Імша – у 15.00. Як штогод, запрашаю далучыцца да супольнай малітвы Касцёла на Магілёўшчыне. Ахвотных паехаць у Бялынічы – звяртацца да святара ў сакрыстыі (да серады ўключна). Выезд з Горак – 12.45 ад касцёла, вяртанне – каля 18.00
Святая Імша ў нашай парафіі адбудзецца а 8.00 і 11.00
8. Кс. Аляксандр Шупенька і вернікі Княжыц запрашаюць на супольную малітву 14 верасня ў Княжыцы, каб разам адсвяткаваць свята Ўзвышэння Святога Крыжа. 13.00 – урачыстая святая Імша.
9. Нагадваем аб тым, што парафіяльнае свята ў Горках адбудзецца 15 верасня. Запрашаем ўжо цяпер так арганізаваць свой час, каб прыняць удзел ва ўрачыстасці.
Працоўны план святкавання:
12.00 – урачыстая святая Імша
13.30 – супольны пачастунак, працяг святкаванняў.
Калі ў каго ёсць нейкія ідэі, як зрабіць нашае свята больш велічным – запрашаем да ўдзелу.
10. Прашу аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія ў нас адбываюцца.
11. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, асаблівым чынам – за добраўпарадкаванне кветнікаў і прыбіранне капліцы, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
кс. Андрэй