РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 20 мая – Нядзеля Спаслання Святога Духа – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
- у літургіі на гэтым тыдні
- 14 мая – свята св. Мацея, Апостала
- 16 мая – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка
- Месяц май – месяц асаблівай малітвы праз заступніцтва Багародзіцы. Запрашаем на маёвыя набажэнствы – штодзённа пасля святой Імшы. Паводле рашэння Епіскапату Беларусі ў тэкст Літаніі Ларэтанскай дадаецца заклік “Каралева Беларусі”.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай – молімся ў гэты дзень за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.
- Свята нашай парафіі ў гэтым годзе будзем адзначаць 15 верасня. Ахвяраванні, якія мы збяром сёння, будуць прызначаны на арганізацыю гэтай урачыстасці.
- 30 мая адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новага Запавету» у Магілёўскай абласной бібліятэцы па адрасе: г. Магілёў, вул. Крыленкі, 8.Мерапрыемства ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Пачатак у 17.00.
- 9 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Сэрца НПМ у Оршы адбудзецца вялікая ўрачыстасць – пасвячэнне касцёла. Кс. Валерый і вернікі парафіі шчыра запрашаюць далучыцца да супольнай малітвы.
- Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!