РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- з панядзелку па пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 17 верасня – ХХІV Звычайная Нядзеля – святая Імша ў 16.00
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем на сумесную малітву, бо ў гэты дзень мы маем магчымасць разам падзякаваць ўсім тым, хто дапамагае нашай супольнасці. Запрашаем да сумеснай малітвы Вяночкам да Божай Міласэрнасці – перад кожнай святой Імшой.
- Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме. Асаблівым чынам запрашаю памаліцца за ўсіх тых, хто нам дапамог набыць фігуру Езуса Хрыста, якая будзе размешчана ў франтоне нашай капліцы. Вітай Марыя…
- Нашае парафіяльнае свята сёлета адбудзецца 23 верасня. Просім ужо цяпер так запланаваць свой час, каб прыняць удзел. Узначаліць нашую ўрачыстасць біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама ў нашую парафію завітае ў госці гурт “Рэха” з невялікім выступленнем падчас фэсту.
- 14 верасня ў в. Княжыцы Шклоўскага раёна а 12.00 адбудзецца свята мясцовая каталіцкай супольнасці. Калі хто мае магчымасць і жаданне прыняць удзел – калі ласка, звяртайцеся да кс. Андрэя.
- Свята ў Бялынічах плануецца 24 верасня ў 15.00. Хто хацеў бы прыняць удзел у невялікай пілігрымцы на транспарце – запрашаем ужо цяпер звяртацца да святара.
- Распачаўся новы навучальны год – час паглыблення нашых ведаў і здольнасцяў, пазнання новага. У гэтым годзе хочам распачаць заняткі для дзетак перад прыняццем І Святой Камуніі, а таксама паспрабаваць арганізаваць перыядычна Біблійныя спатканні, а таксама невялікія катэхетычныя заняткі для дарослых.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Дзякую за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а таксама за складзеныя ахвяраванні на тыя працы, якія неабходна яшчэ зрабіць. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!