РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- з панядзелку па пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 23 кастрычніка – святая Імша ў 10.00 і 16.00. Перад святой Імшой а 16 гадзіне – ружанцовае набажэнства (15.30).
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі
- 18 кастрычніка – свята св. Лукі, Евангеліста
- Кастрычнік – месяц, калі мы асаблівым чынам закліканы да малітвы на ружанцы.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
- 20 кастрычніка – гадавіна біскупскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
- Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
- У сеціве распачало працу “Радыё Марыя” па беларуску (тэставая версія). Ужо на сённяшні дзень ёсць магчымасць штодзённа яднацца ў малітве – святая Імша, ружанцовая малітва, навіны Ватыканскага Радыё. Праект пакуль знаходзіцца на старонцы:
- На працягу дзевяці месяцаў у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе адбывацца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Прапануем азнаёміцца з раскладам перэгрынацыі па дэканатах архідыяцэзіі. Нашую супольнасць фігура Маці Божай Фацімскай наведае 26 кастрычніка. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў наступную нядзелю.
- Як ведаеце, пры зборы ахвяраванняў на рамонты ў нашай парафіі мы раздаём “цаглінкі” – невялікія памяткі аб тым, што ахвяраванне – дар сэрца – прызначаюцца менавіта на патрэбы парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі. Каардынатарам распаўсюджвання “цаглінак” у нашай супольнасці – Настасся Матвеева.
- Заахвочваем да малітвы за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі. Асаблівым чынам - за парафію св. Мацвея (Тарноўская дыяцэзія, Польшча), а таксама парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія), а таксама паасобных святароў нашай краіны.
- Шчырая падзяка за клопат аб прыбіранні капліцы і тэрыторыі. Запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы, каб нашая невялікая святыня была прыгожай і радавала вока.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання Дня Пана і плённых дзён працы!
Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)