^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Понедельник, 06 Июнь 2016 19:33

Папа Францішак: благаслаўленні – “навігатар” па хрысціянскім жыцці

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Каб не згубіцца на шляху веры, хрысціяне маюць каштоўны “навігатар” – евангельскія благаслаўленні, сказаў папа Францішак 6 чэрвеня 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Па словах Святога Айца, ігнараванне яго ўказанняў вядзе да слізкага шляху ідалапаклонства: эгаізму, славалюбства і любові да грошай.

Каментуючы евангельскае “Нагоднае казанне” (Мц 5,1-12), Пантыфік заўважыў, што Езус вучыў “новаму закону”, не адмяняючы “старога”, а толькі “ўдасканальваючы яго”.

 

 

“Гэтым законам з’яўляецца тое, што мы называем “благаслаўленнямі”. Гэта новы закон Пана для нас. Гэта праваднік, маршрут, “навігатар” хрысціянскага жыцця. Менавіта ідучы гэтым шляхам, следуючы ўказанням гэтага навігатара, мы можам развівацца ў нашым хрысціянскім жыцці”, - сказаў Папа.

 

Святы Айцец заўважыў, што пасля аналагічнага апавядання пра благаслаўленні ў Евангеллі паводле св. Лукі, гаворыцца пра “гора” багатым, сытым, хто цяпер смяецца, пра каго добра кажуць людзі (пар. Лк 6,20-26).

 

Пантыфік падкрэсліў, што самі па сабе багацці з’яўляюцца дабром, але прывязанасць да іх вядзе да ідалапаклонства. Як благаслаўленні вядуць да паўнаты жыцця, так пакланенне багаццям, марнасць і эгаізм вядуць да згубы.

 

 

Калі прывязаваемся да багаццяў, не патрабуем нікога і нічога. Калі паддаемся марнасці, становімся як фарысей, які нават у малітве хваліў самога сябе, а не Бога. Пыха і празмерны смех, які закрывае сэрца, таксама з’яўляюцца небяспечнымі, лічыць Францішак.

 

Сярод ўсіх благаслаўлення Папа вылучыў ключавое  – пакорнасць. Прыгадваючы словы Хрыста: “Вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам”, ён падкрэсліў, што менавіта пакора найбольш набліжае да Езуса.

 

Паводле: www.be.radiovaticana.va

Выкарыстаны фотаздымак: www.news.arche.by

Прочитано 2132 раз

Наведвальнікі

6231021
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
119
1255
2445
6220267
20965
66208
6231021
Your IP: 44.222.64.76
Server Time: 2024-06-18 01:39:55
Счетчик joomla