РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
29.02.2016 – панядзелак а 18.00 – святая Імша
01.03.2016 – аўторак а 10.00 – святая Імша
02.03.2016 – серадаа 18.00 – святая Імша, малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай
03.03.2016 – чацвер а 10.00 – святая Імша
04.03.2016 – пятніца а 18.00 – святая Імша, Крыжовы Шлях
05.03.2016 – субота а 10.00 – святая Імша
06.03.2016 – нядзеля – ІV Нядзеля Вялікага Посту - 10.00, 16.00 – святая Імша
- У пятніцу – разважанне Крыжовага Шляху.
- Пры ўваходзе – новы выпуск нашага парафіяльнага білютэня “Еmmaus”.
- Папа Францішак у Годзе Божай Міласэрнасці заахвочвае да асаблівай магчымасці адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту падчас Вялікага Посту – пятніцу і суботу перад IV Нядзеляй Вялікага Посту зрабіць своеасаблівым часам “24 гадзіны для Пана” – гэта будзе 4-5 сакавіка. Таму ёсць такая прапанова – арганізаваць ў нашай супольнасці такую магчымасць, каб прынамсьці напрацягу дня, хоць на 1 хвіліну, знайсці паміж сваіх штодзённых абавязкаў магчымасць наведаць капліцу і ўшанаваць Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце, памаліцца за сябе, родных, блізкіх знаёмых. Падобная ініцыятыва будзе таксама адбывацца ў Магілёве – 5-6 сакавіка. Таксама 6 сакавіка – чуванне моладзі ў Магілёве – больш падрабязную інфармацыю знойдзем на старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне
- Сёння збор ахвяраванняў прызначаецца на дабрачынную арганізацыю “Карытас”
- 4 сакавіка – упамін св. Казіміра – прастольнае свята ў парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве.
- У мінулы чацвер да вечнасці адышоў Яніс Лукашэвіч, брат п.Яўгеніі. Шчырая просьба памаліцца аб супакоі яго душы. Вечны адпачынак дай яму, Пане…
- Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы.
- Дзякуй кожнаму, хто ў розны спосаб дапамагае ў правядзенні рамонтных прац у парафіяльным доме. Таксама просьба аб малітве ў інтэнцыі справы з пераафармленнем будынку нашай капліцы.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!
Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)