- На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü у панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
ü у сераду– cвятая Імша ў 7.00
ü у суботу – cвятая Імша ў 10.00
ü у наступную нядзелю, 20снежня – святая Імша ў 9.30 і 16.00
- У літургіі:
ü 14 снежня – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і Доктара Касцёла
- Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія адбываюцца па серадах а 7.00.
- З 17 снежня – ІІ частка Адвенту – час непасрэднай падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння.
- Як штогод ёсць магчымасць удзельнічаць у акцыі “Свяча на Вігілійны стол”, якую арганізуе “Карытас”, каб зрабіць прынамсьці такі невялікі крок ў адносіне да тым, хто патрабуе нашай салідарнасці і дапамогі.
- Можна набыць аплатак на Вігілію Божага Нараджэння. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя за аплаткі, а таксама за календары на 2016-ы год, будуць прызначаныя на падарункі дзецям нашай парафіі.
- “Ave Maria” – каталіцкі рэлігійны часопіс, які выдае Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. У выданні знойдзем м.інш. думкі Папы Францішка аб міласэрнасці, праграму Году Божай Міласэрнасці, артыкулы аб веры і духоўнасці, а таксама іншую карысную інфармацыю.
- Дарагія сябры, 8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачаўся Святы Год міласэрнасці, абвешчаны Рымскім Пантыфікам. Няхай гэты час стане для ўсіх нас не быць абыякавым адзін да аднаго. «Гэты Год нам дадзены, каб адчуць у нашым жыцці салодкі і лёгкі дотык Божага прабачэння, Яго прысутнасць побач з намі і Яго блізкасць, перш за ўсё, у момант найбольшай патрэбы» - зазначае Папа Францішак.
- Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!