На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
4 лістапада (панядзелак) – успамін св. Карла Барамея, біскупа.
9 лістапада (субота) - свята Гадавіны пасвячэння Латэранскай базілікі.
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў і набажэнстваў будзе наступны:
з панядзелку па пятніцу ўключна – у 18.00 – святая Імша і малітва за памерлых;
у суботу – у 10.00 – святая Імша складковая за памерлых;
у наступную нядзелю – у 10.00 – святая Імша
– у 15.00 – святая Імша (у калоніі)
– у 16.30 – святая Імша.
Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы да 8 лістапада кожны дзень пасля Святой Імшы будзем маліцца Нешпарамі і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых) за якіх молімся. У гэтыя дні Найсвяцейшая Ахвяра будзе служыцца ў інтэнцыі памерлых, якіх мы падалі ў выпамінках.
З Божай дапамогай спадзяёмся на гэтым тыдні завершыць замену электраправодкі. Ахвяраванні, якія мы складаем падчас выпамінак, будуць прызначаныя менавіта на гэтую мэту. Шчыра дзякую усім за падтрымку ў гэтай справе.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!
тэл: 8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)