На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
ü з панядзелку па пятніцу – святая Імша ў 18.00
ü у суботу – парафіяльнае свята – святая Імша ў 12.00
ü у нядзелю – святая Імша ў 16.00
у літургіі успамінаем:
ü 15 верасня – успамін НПМ Балеснай.
ü 16 верасня – успамін св. Карнэлія і св. Кіпрыяна, мучанікаў
ü 18 верасня – успамін св. Станіслава Косткі, законніка
ü 20 верасня – успамін НПМ Бялыніцкай – тытул парафіі.
_______________________________________________________________________________________
Працягваем замену даху ў будучай капліцы – просьба аб малітве ў гэтай справе. Шчырае “дзякуй” за дапамогу кожнаму!
20 верасня – адбудзецца парафіяльнае свята нашай супольнасці. Шчыра запрашаем усіх прыняць удзел у святкаванні і лічым на ўзаемную дапамогу ў падрыхтоўцы да свята.
Працоўны план парафіяльнага свята:
11.30 – прывітанне гасцей, прадстаўленне гісторыі нашай парафіі.
12.00 – урачыстая святая Імша, малітва да Маці Божай Бялыніцкай
13.30 – супольны пачастунак
Па арганізацыйных пытаннях звяртацца да Таццяны Анатольеўны.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)