“Гаворка ідзе пра новы народ, заснаваны на новым запавеце, устаноўленым Панам Езусам праз дар Ягонага жыцця. Гэтая навізна не адмаўляе папярэдні шлях і не супрацьпастаўляецца яму, але вядзе да яго спаўнення. (…)
“Ян Хрысціцель займае цэнтральнае месца ва ўсім Пісанні, бо становіцца мастом паміж абяцаннем Старога Запавету і яго спаўненнем, паміж прароцтвамі і іх рэалізацыяй у Езусе Хрысце. Сваім сведчаннем Ян указвае нам на Езуса, запрашае ісці за Ім і кажа, без складаных тэрмінаў, што гэта патрабуе пакоры, пакаяння і навяртання. (…)
Як Майсей заключыў запавет з Богам на падставе закону, атрыманага на гары Сінай, так і Езус, з пагорку на беразе Галілейскага возера, перадаў сваім вучням і натоўпу людзей новае навучанне, якое пачынаецца з благаслаўленняў. Благаслаўленні ўказваюць шлях да шчасця і ўдасканальваюць запаведзі Старога Запавету. Многіяпра іх не ведаюць ці не памятаюць, але да іх важна пастаянна звяртацца ў жыцці.(…)
У гэтых словах прысутнічае ўся навізна, прынесеная Хрыстом: сапраўды, благаслаўленні – гэта партрэт Езуса, яго форма жыцця; а таксама гэта шлях да сапраўднага шчасця, якім і мы можам прайсці, дзякуючы ласцы, якую Езус дорыць. (…)
Евангелля паводле Мацвея і з’яўляюцца сапраўдным “пратаколам”, паводле якога будзем судзімыя. Мы не будзем мець тытулаў, перавагаў, прывілеяў. Пан пазнае нас, калі мы ў сваю чаргу пазнавалі Яго ў бедным, галодным, убогім ці маргіналізаваным, пакутуючым і самотным... І гэта адзін з фундаментальных крытэрыяў праверкі нашага хрысціянскага жыцця, з дапамогай якога Езус нас запрашае вымяраць яго кожны дзень. (…)
Новы запавет заключаецца ў тым, каб убачыць сябе ў Хрысце, атуленым міласэрнасцю і спачуваннем Божым, і гэта напаўняе наша сэрца радасцю, робіць з нашага жыцця цудоўнае і пераканаўчае сведчанне любові Бога да ўсіх братоў, якіх сустракаем штодзённа. (…)"
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё