Вы здесь: Home
Перш за ўсё варта адзначыць, што святочны адпачынак з’яўляецца правам кожнага. Бог на сёмы дзень адпачыў ад усёй сваёй працы, якую зрабіў. Мы створаны на Яго вобраз і павінны выкарыстоўваць адпаведны адпачынак і вольны час, што дазволіць нам паклапаціцца пра сваё сямейнае, культурнае, грамадскае і рэлігійнае жыццё. Гэтаму і садзейнічае ўстанаўленне дня Пана.
1.09.2014 г. пройдзе матч на Алімпійскім стадыёне ў Рыме з удзелам цяперашніх і былых футбольных зорак, аб якім актыўна паведамлялі раней сродкі масавай інфармацыі. На полі з’явяцца Ліянэль Месі, Джанлуіджы Буфон, Зінэдзін Зідан, Хаўер Дзанэці, Раберта Баджо, Андрэа Пірла, Юта Нагатома і Самуэль Это’О, у якасці прадстаўнікоў розных рэлігій.
“Тыя, хто ведае Езуса, хто сустрэў Яго асабіста, становяцца зачараванымі Ім, агорнутымі вялікай дабрынёй, бязмежнай праўдай, найвялікшай прыгажосцю, і ўсё гэта ў вялікай пакоры і прастаце”, - заўважыў Папа Францішак 27 ліпеня 2014 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі”. Пантыфік звярнуў увагу на прыпавесці Хрыста пра Божае Валадарства.