Вы здесь: Home
«У імя Айца, і Сына, і Духа Святога» — такімі словамі хрысціяне пачынаюць свае малітвы, новую справу, новы дзень. Гэты кароткі сказ сам па сабе з’яўляецца малітвай і перадае глыбокую таямніцу хрысціянскай веры. Мы верым у аднаго Бога ў трох Асобах — у Тройцу.
«Праўду кажу вам: лепш для вас, каб Я пайшоў, бо калі Я не пайду, Суцяшыцель не прыйдзе да вас, калі ж пайду, пашлю Яго да вас» (Ян 16,7)
Верыць у Духа Святога — значыць вызнаваць трэцюю Асобу Найсвяцейшай Тройцы, якая паходзіць ад Айца і Сына і якой «разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала». Дух быў пасланы «ў сэрцы нашыя» (Гал 4, 6), каб мы атрымалі новае жыццё дзяцей Божых.