Праграма спаткання была дастаткова насычанай. Удзельнікі мелі магчымасць скарыстаць з сакрамэнту пакаяння і паяднання падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства ў духу супольнасці Тэзэ з якіх распачалося чуванне.
Канферэнцыі да моладзі скіраваў айцец Раман Шульц ОР з парафіі святога Казіміра і св. Ядзвігі. Ен таксама ўзначаліў святую Імшу, падчас якой гамілію прамовіў святар Раман Факсінскі пробашч катэдральнай парафіі ў Магілёве.
Незвычайны фармат ружанцовай малітвы выкарыстала моладзь на гэтым спатканні. Удзельнікі сустрэчы таксама даручылі Богу Касцёл на Магілёўшчынне праз Вяночак да Божай Мілісэрнасці.
Сагрэўшы свае душы Словам Божым і малітвай, моладзь збіралася на супольную каву і гарбату, каб падзяліцца цікавымі думкамі і меркаваннямі.
Праявілі таленты і здольнасці праз тэатральныя прадстаўленні супольнасці моладзі з Бабруйска і Магілёва.
Скончылася сустрэчу шчырай малітвай да Беззаганнага Зачацця Насцвяцейшай Панны Марыі
.
Фота: Мар’ям Лавал
https://www.kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/33-adbylasya-sustrecha-moladzi-magiljo-skaga-i-babrujskaga-dekanatu#sigProGalleria15b8eae100