Існуе тэлефон даверу пры крызіснай цяжарнасці — 3062222 (Velcom, МТС). Але тэлефануюць і з іншымі пытаннямі або пагаварыць аб праблемах у сям’і, параіцца.
З 2008 года фонд у Віцебску і Магілёве праводзіць штодзённае малітоўнае дзяжурства і кансультаванне жанчын перад абортам у аддзяленнях неадкладнай гінекалогіі і жаночых кансультацыях. Дзякуючы гэтаму прыкметна паменшылася колькасць абортаў. Таксама фонд аказвае духоўную, псіхалагічную і матэрыяльную дапамогу маці і сем'ям, якія захавалі жыццё сваім дзецям, рыхтуе жанчын да натуральных родаў. З верасня 2009 года выпускаецца бюлетэнь «Адкрытыя сэрцы». Працуе сайт фонда.
Распаўсюджваюцца буклеты і ўлёткі, ствараюцца тэматычныя стэнды ў абарону жыцця ў жаночых кансультацыях і дзіцячых дамах. Праводзяцца выступленні, арганізоўваюцца семінары для валанцёраў-абаронцаў жыцця. Фонд працуе з сямейнымі парамі, якія хочуць мець дзяцей. Мае месца практыка духоўнага ўсынаўлення. У апошнія гады ў Беларусі праводзіліся аўтапрабегі, крыжовыя шляхі і маршы ў абарону жыцця.
Больш інфармацыі аб дзейнасці Фонду можна знайсці на старонцы www.prolife-belarus.org
Рэквізіты для ахвяраванняў:
Получатель: Благотворительный местный фонд «Открытые сердца»
Расчетный счет № 3015 04220 7213
Филиал 700 АСБ «Беларусбанк»
Код 153 801 536
УНП 790 627 109
Назначение платежа: Добровольное пожертвование