^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Пятница, 19 Февраль 2016 21:52

Кіраўнік Магілёўскага дэканату наведаў нашую супольнасць.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

18 лютага кс. Віталій Драздоўскі здзейсніў дзеканскую візітацыю, каб пазнаёміцца з нашай парафіяй.

 

Кіраўнік Магілёўскага дэканату па запрашэнні кс. Андрэя ўзначаліў святую Імшу, а таксама прамовіў гамілію. “Чуем сёння ў Евангеллі словы Хрыста “Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень? Або калі папросіць у яго рыбы, дасць яму змяю?” – заўважыў святар. “Часам мы можам сустрэцца ў сваім жыцці з падобнымі няпростымі сітуацыямі. Вельмі важна, каб мы ў такія моманты памяталі аб Збаўцы”.

 

Нажаль, падчас нашай супольнай малітвы мы таксама развіталіся з Анастасіяй і яе дачкой Міланай, якія выязджаюць на Гродзеншчыну – таму асаблівым чынам мы прасілі Госпада, каб дапамог гэтай маладой сям’і нястомна ісці следам за Хрыстом.

 

Пасля святой Імшы адбыўся працяг візіту дзекана, які пазнаёміўся з парафіяльнай дакументацыяй, а таксама меў магчымасць паразмаўляць з вернікамі.

Прочитано 2132 раз Последнее изменение Пятница, 19 Февраль 2016 22:04

Наведвальнікі

6406385
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1003
1482
1003
6394221
19675
44269
6406385
Your IP: 35.173.48.18
Server Time: 2024-10-13 18:40:11
Счетчик joomla