^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Воскресенье, 17 Август 2014 12:41

Заклік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб малітве ў інтэнцыі міру

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Аблічча сучаснага свету ўсё больш нагадвае ўзбуранае мора. Да нас даходзіць інфармацыя пра ўсё новыя збройныя канфлікты, пра адсутнасць міру ў свеце і пра войны, у якіх гінуць сотні нявінных людзей.

 

 

Святы Айцец Францішак ужо неаднаразова выказваў заклапочанасць вельмі цяжкай сітуацыяй, якая склалася ў Іраку для хрысціян, як таксама і для многіх іншых меншасцяў, якія падвяргаюцца пераследу і вымушаны ўцякаць. Занепакоеныя сённяшняй сітуацыяй у гэтай краіне, дзе хрысціян пераследуюць, і заахвочаныя словамі Папы Францішка і яго ініцыятывамі на карысць міру ў свеце, звяртаемся да вас, браты і сёстры, з заклікам да гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту.

 

Звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і людзей добрай волі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу ў Іраку і ва ўсіх тых месцах, дзе няма ўзаемнай любові, міру і дабрыні.

 

Заахвочваем да далейшай малітвы за наш брацкі ўкраінскі народ, які працягвае балючае і крывавае змаганне за сваю свабоду і тэрытарыяльную незалежнасць. Няхай у нашых сем’ях, парафіях, супольнасцях не будзе недахопу ў жэстах духоўнай салідарнасці з тымі, якія церпяць пераслед за справядлівасць (пар. Мц 5, 10).

 

 

Верым, што малітва, якая ўзносіцца нястомна да Бога, паспрыяе суцішэнню напружанасці і непарадкаў у Іраку, а таксама перад абліччам крыўды і несправядлівасці, умацуе і з’яднае ў салідарным дзеянні.

 

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Мінск, 13 жніўня 2014 г.

Прочитано 2045 раз Последнее изменение Воскресенье, 17 Август 2014 18:14

Наведвальнікі

6659678
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
380
475
1653
6651081
12812
24484
6659678
Your IP: 216.73.216.80
Server Time: 2025-10-16 17:52:01
Счетчик joomla