^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Понедельник, 28 Апрель 2014 09:55

Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ абвешчаны святымі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Каталіцкі Касцёл мае двух новых святых. 27 красавіка падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізаваў двух сваіх папярэднікаў - Яна XXIII і Яна Паўла II.

Папа Францішак на пачатку кананізацыйнай св. Імшы сардэчна прывітаў свайго папярэдніка Бэнэдыкта XVI, які прыбыў на плошчу св. Пятра за паўгадзіны да распачацця ўрачыстасці ў суправаджэнні свайго асабістага сакратара арцыбіскупа Георга Генсвайна.

У Імшы ўдзельнічалі шматлікія вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі, якія прыбылі ў Ватыкан у арганізаваных групах і індывідуальна. Таксама ў кананізацыі прымалі ўдзел беларускія іерархі: старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч,мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

На фасадзе базылікі св. Пятра былі вывешаны вялікія партрэты двух новых святых. Пасля афіцыйнага абвяшчэння рэліквіі Пантыфікаў змясцілі на алтары. Рэліквіярый з крывёй Яна Паўла II несла Фларыбэт Дыяс з Коста-Рыкі, якая атрымала выздараўленне праз яго заступніцтва. Менавіта гэты выпадак быў прызнаны ў якасці цуду і стаў падставай для кананізацыі Яна Паўла II. Рэліквіярый з фрагментам скуры Яна XXIIІ неслі яго чатыры пляменнікі.

Ян ХХІІІ – Папа паслухмянасці Святому Духу, а Ян Павел ІІ – Папа сем’яў, адзначыў Святы Айцец Францішак падчас кананізацыйнай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра, якую цэлебраваў разам з Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам ХVI 27 красавіка. У літургіі разам з сотнямі тысяч вернікаў прынялі ўдзел прэзідэнты, прэм’ер-міністры і ўрадавыя дэлегацыі шматлікіх краін свету, а таксама беларускія іерархі і вернікі.

У гаміліі Папа Францішак нагадаў, што цэнтральнае месца ў літургіі гэтай нядзелі, якая заканчвае велікодную актаву і якую Ян Павел ІІ пажадаў прысвяціць Божай міласэрнасці, знаходзяцца хвалебныя раны ўваскрослага Хрыста. Паводле Папы, раны Езуса – гэта спакуса для веры, яны правяраюць яе, менавіта таму на целе ўваскрослага Хрыста яны не зніклі, а засталіся. Раны Езуса з’яўляюцца пастаянным знакам любові Бога да нас; яны неабходныя для веры ў Яго, веры не ў тое, што Бог існуе, але ў тое, што Бог – гэта любоў, міласэрнасць, вернасць, падкрэсліў Папа.

“Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ мелі адвагу глядзець на раны Езуса, дакранацца да Яго параненых рук і Яго прабітага бока. Яны не саромеліся цела Хрыста, не спакусіліся праз Яго і Яго крыж; не саромеліся цела брата, таму што ў кожнай пакутуючай асобе бачылі Езуса. Яны былі двума адважнымі людзьмі, поўнымі шчырасці Святога Духа, і далі сведчанне Касцёлу і свету аб дабрыні Бога, Яго міласэрнасці”, - сказаў Папа.

Новыя святыя, па словах Пантыфіка, былі святарамі, біскупамі і Папамі ХХ ст., ведалі яго трагедыі, але не паддаліся іх знішчальнай моцы, бо мацнейшым у іх быў Бог, вера ў Езуса Хрыста, Божая міласэрнасць і матчына блізкасць Марыі.

“У гэтых двух асобах – сузіраючых раны Хрыста і сведках Яго міласэрнасці - пасялілася “жывая надзея” разам з “невымоўнай і хвалебнай радасцю”. Надзея і радасць, якія Хрыстус Уваскрослы дае сваім вучням і якіх ніхто і нішто не можа пазбавіць. Пасхальныя надзея і радасць, якія прайшлі праз тыгель пазбаўлення ўсяго, апусташэння, крайняй блізкасці да грэшнікаў, аж да млоснасці ад горычы гэтага келіху. Такога кшталту надзею і радасць гэтыя два святыя Папы атрымалі ў дар ад уваскрослага Пана і са свайго боку ў дастатку падарылі Божаму народу, атрымаўшы ад яго вечнае прызнанне”, - сказаў Папа Францішак.

Паводле Пантыфіка, такімі надзеяй і радасцю жыла першая супольнасць вернікаў у Ерузалеме. “Гэта супольнасць, у якой жылі самой сутнасцю Евангелля – гэта значыць любоўю, міласэрнасцю, у прастаце і братэрстве”, - сказаў Святы Айцец.

“Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ супрацоўнічалі са Святым Духам, каб абнавіць і дапоўніць Касцёл згодна з яго сапраўдным абліччам, абліччам, якое яму далі святыя на працягу стагоддзяў. Не будзем забывацца, што менавіта святыя вядуць Касцёл наперад і дазваляюць яму расці”, - нагадаў Святы Айцец.

Папа падкрэсліў, што Ян ХХІІІ, склікаючы Другі Ватыканскі Сабор, прадэманстраваў паслухмянасць Святому Духу, дазволіў Яму весці сябе і таму стаў для Касцёла пастырам, “кіраўніком, які сам быў кіраваны”. “Гэта было яго вялікім служэннем Касцёлу, ён быў Папам паслухмянасці Святому Духу”, - сказаў Пантыфік і дадаў, што, у сваю чаргу, Ян Павел ІІ хацеў, каб яго лічылі “Папам сям’і”.

“Няхай гэтыя два новыя святыя пастыры Божага народа заступаюцца за Касцёл, каб ён на працягу гэтых двух гадоў сінадальнага працэсу быў паслухмяным Святому Духу ў душпастырскім служэнні сем’ям. Няхай абодва навучаюць нас не спакушацца праз раны Хрыста, уваходзіць ў таямніцу Божай міласэрнасці, якая заўсёды спадзяецца, заўсёды прабачае, таму што заўсёды любіць”, - сказаў Папа.

Паводле http://be.radiovaticana.va, http://catholic.by

Прочитано 2608 раз

Наведвальнікі

6659678
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
380
475
1653
6651081
12812
24484
6659678
Your IP: 216.73.216.80
Server Time: 2025-10-16 17:52:01
Счетчик joomla