Навіны з жыцця нашай парафіі і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
Трэба прызнаць, што часцей шукаюць адказ на пытанне «Хто мой бліжні?», чым «Хто мой вораг?» І гэта правільна, бо, добра задумаўшыся над тым, хто з’яўляецца бліжнім, людзі прыходзяць да высновы, што ворагаў цяжка знайсці.
Будслаўскі фэст — штогадовы фэст, які з'яўляецца істотным чыннікам ушанавання абраза Маці Божай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўлення вернікам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якое, па легендзе, адбылося 2 ліпеня 1588 г.
У гэтым годзе Будслаўскія ўрачыстасці адбудуцца 30 чэрвеня - 1 ліпеня.
4 чэрвеня ва ўзросце 59 год адышоў у вечнасць Яўгеній Драздоўскі — бацька кс. Віталія Драздоўскага, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве, кіраўніка Магілёўскага дэканату.
Паступова мы імкнёмся, каб у нашай парафіяльнай святыні з’явіліся ўсе неабходныя прадметы, патрэбныя для годнай цэлебрацыі святых таямніцаў.