Паступова мы імкнёмся, каб у нашай парафіяльнай святыні з’явіліся ўсе неабходныя прадметы, патрэбныя для годнай цэлебрацыі святых таямніцаў.
Мы працягваем добраўпарадкоўваць нашае месца малітвы. Нядаўна сумеснымі сіламі мы зрабілі некаторыя сакральныя рэчы для капліцы – падстаўку пад імшал, амбонку, а таксама пюпітр для месца кіравання літургіяй.
З Божай дапамогай сумеснай працай спадзяёмся сёння скончыць заліццё фундамента пад памяшканне сакрыстыі, якая маецца з’явіцца ў будучыні.
Шчыра дзякуем спадару Аляксандру Храмко, які сапраўды па-мастацку здолеў захаваць самыя пяшчотныя моманты нашага святкавання. Няхай Госпад узнагародзіць!
Шчыра запрашаем пазнаёміцца з апошнімі працамі, якія былі выкананыя ў горацкай капліцы: на дадзены момант нам удалося скончыць працы ўнутры капліцы і распачаць касметычны рамонт фасаду.
У нашай капліцы на вокнах з’явілася наступная выява – Маці Божай Бялыніцкай – апякункі нашай парафіяльнай супольнасці.