26 і 27 кастрычніка фігура Маці Божай наведала і нашую супольнасць у Горках.
Вечарам тыя, хто мог, сабраліся на супольную малітву, каб прасіць заступніцтва Багародзіцы. Кс. Андрэй заахвоціў удзельнікаў багаслужэння прасіць дапамогі Маці Божай асаблівым чынам ў інтэнцыі адраджэння Каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі.
Кс. Аляксандр Шупенька, дзякуючы ахвярнасці якога фігура прыбыла ў нашую парафію, у гамаліі звярнуў увагу на тое, аб чым прасіла і заклікала Багародзіца падчас Фацімскіх аб’яўленняў.
Раніцай ад 9.00 была магчымасць прыватнай малітвы перад фігурай. Пасля ў ружанцовай малітве мы разважалі над таямніцамі жыцця на зямлі Ісуса Хрыста, а пасля падчас Эўхарыстыі дзякавалі Добраму Госпаду за дар наведвання каталіцкай супольнасці фігурай Маці Божай з Фацімы.
У другой палове дня фігура вырушыла ў суседні каталіцкі прыход – парафію Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мсціславе.
Фотаздымкі: Аляксандр Храмко (www.horki.info), кс. Андрэй
https://www.kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/274-figura-matsi-bozhaj-fatsimskaj-navedala-nashuyu-supolnasts?print=1&tmpl=component#sigProGalleriaf3b3c5976a