Версия для печати
Понедельник, 17 Октябрь 2016 23:08

Міласэрны Бог, які дзейнічае праз людзей...

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Папа Францішак у Пасланні на Год Міласэрнасці, які цяпер перажываем, зазначае, што міласэрнасць з’яўляецца “асноўным законам, што жыве ў сэрцы кожнага чалавека, калі той глядзіць шчырымі вачыма на свайго брата, якога сустракае на жыццёвым шляху”.

Непасрэдным чынам нашая супольнасць атрымала магчымасць спазнаць менавіта такое стаўленне вучняў Хрыста.

2 кастрычніка кс. Андрэй наведаў парафію св. Мацвея г. Мельца ў Тарноўскай дыяцэзіі (Польшча), дзе меў магчымасць прамаўляць гамілію падчас кожнай святой Імшы і запрашаць ахвотных да ўдзелу ў ініцыятыве “Цаглінка на пабудову”, мэта якой – сабраць сродкі, неабходныя для правядзення рамонтных працаў у нашай капліцы, каб яна і знешне выглядала годна.

13-15 кастрычніка ў Шчучынскай парафіі (Гродзенская дыяцэзія) адбывалася 40-гадзіннае набажэнства, якое з’яўлялася непасрэднай падрыхтоўкай да святкавання парафіяльнага свята – успаміну св. Тэрэзы Авільскай.

Невялікія духоўныя практыкаванні на запрашэнне айцоў-піяраў правёў наш душпастыр, які таксама скарыстаўся з магчымасці не толькі падзяліцца досведам веры, але і заахвоціць мясцовых парафіянаў да ўдзелу ў ініцыятыве “Цаглінка на будову”.

“Няхай гэтая сімвалічная “цаглінка” – якая, папраўдзе кажучы, каштуе не вельмі вялікія грошы, – стане для кожнага жадаючага асаблівым дарам сэрца па прыкладзе міласэрнага самараніна. Запрашаю тых, хто адважыцца скласці ахвяраванне на патрэбы Горацкай парафіі, у пэўным сэнсе, складаць той боль, неспакой, страх, якім вельмі часта напоўнена нашая штодзённасць” – заўважыў кс. Андрэй.

Дзякуючы неабыякавасці, сапраўднай ахвярнасці, нам удалося ўжо набыць першую частку будаўнічых матэрыялаў, неабходных для ўсталявання сценаў сакрыстыі, якая візуальна зменіць будынак нашай капліцы.

joomlamodniyportal.ru

Магчыма, для многіх – гэта проста будаўнічы матэрыял. Для нас жа - найперш усім сведчанне аб тым, як Госпад дзейнічае праз людзей. Шчыра дзякуем усім вернікам, якія нам дапамагаюць! Няхай Госпад адорыць Вас патрэбнымі ласкамі, а заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе дапамагае на жыццёвым шляху!

Прочитано 2354 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)