^Наверх
Усе вернікі з’яўляюцца членамі аднаго цела, паяднанага любоўю Хрыста, таму пакліканы быць падтрымкай і дапамогай адзін аднаму, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 22 кастрычніка. У цэнтры катэхезы Пантыфіка была тэма Касцёла як адзінага цела.
Прапануем Вашай увазе чарговы выпуск нашага парафіяльнага бюлетэня Emmaus.
http://kasciol.by/pdf/28_0510.pdf
Хрысціянін не можа быць неміласэрным, таму што міласэрнасць – гэта сутнасць Евангелля, сцвердзіў папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 10 верасня 2014 г.
“Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца.”
святы Ян Павел ІІ.
20 верасня нашая парафіяльная супольнасць перажывала тытульную урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай. Варта зазначыць, што рабілі мы гэта, па-сутнасці, упершыню, бо толькі нядаўна Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прызначыла дзень 20 верасня днём літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! 20 верасня – асаблівы дзень у нашай парафіяльнай супольнасці – бо гэта дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай ў Бялыніцкім абразе.