^Наверх
Паводле невялікай традыцыі, у суботу ў межах 20 верасня – гістарычнай даты каранацыі папскімі каронамі Бялыніцкай іконы, адбываецца святкаванне парафіяльнага ў нашай супольнасці з прычыны тытулу парафіі. Сёлета такім днём стала 18 верасня. Наведаць горацкую зямлю і разам праславіць Бога прыехалі святары і вернікі з розных парафій Магілёўшчыны, а таксама госці з іншых мясцін.
Тэкст паведамлення Старшыні ККББ біскупа Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне, апублікаваны 24 лютага на старонцы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
24 лютага Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі звярнуўся ў сацыяльнай сетцы з заклікам да ўсіх людзей.
Цяперашні сінадальны працэс кіруецца фундаментальным пытаннем: Як гэтае «сумеснае падарожжа» праходзіць сёння на розных узроўнях (ад мясцовага да сусветнага), дазваляючы Касцёлу абвяшчаць Евангелле? І якія крокі Дух прапануе нам зрабіць, каб расці як сінадальны Касцёл? (PD, 2)
«Сінод» — старажытнае і шанаванае слова ў Касцёле, сэнс якога абапіраецца на самыя глыбокія пытанні Адкрыцця […] Ён паказвае шлях, па якім разам ідзе Божы народ. У роўнай ступені ён звяртаецца да Пана Езуса, які называе сябе «дарогай, праўдай і жыццём» (Ян 14, 6), а таксама да таго, што хрысціяне, Яго паслядоўнікі, першапачаткова называліся «паслядоўнікамі Шляху» (пар. Дзеі 9, 2; 19, 9.23; 22, 4; 24, 14.22).
Мы стаім перад Табою, Духу Святы,
калі мы збіраемся разам у імя Тваё.
Толькі Ты кіруй намі,
адчувай сябе як дома ў нашых сэрцах;
Навучы нас той дарозе, якой мы павінны ісці,
і як нам ісці па ёй.
Мы слабыя і грэшныя;
не дазваляй нам распаўсюджваць бязладдзе.
Не дазваляй няведанню весці нас па няправільным шляху,
ні прадузятасці ўплывацьна нашы дзеянні.
Дай нам знайсці ў Табе наша адзінства,
каб мы разам падарожнічалі да вечнага жыцця,
і не збіцца са шляху праўды
і таго, што правільна.
Усё гэта мы просім у Цябе,
які дзейнічаеш у кожным месцы і ў кожны час,
у еднасці Айца і Сына,
на вякі вечныя.
Амэн.